5.09.2019г. Абмеркаванне часопіса "Юный спасатель"


Да Адзінага Дня Бяспекі бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла абмеркаванне часопіса "Юный спасатель". Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з правіламі бяспекі, даведаліся па якіх тэлефонных нумарах трэба тэлефанаваць у выпадку пажару, паху газу, медыцынскай дапамогі і міліцыі. У канцы мерапрыемства, для замацавання атрыманых ведаў, правялі міні-віктарыну.