Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

7.09.2019г. Прэзентацыя часопіса “Вясёлка” – “Роднай мовы ты крынічка”


У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”, да Дня беларускай пісьменнасці, для дзяцей прайшла прэзентацыя часопіса “Вясёлка” – “Роднай мовы ты крынічка”. Дзецям былі прапанаваны цікавыя вершы, апавяданні, загадкі, займальная віктарына з матэрыялаў часопісу. Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з новымі нумарамі “Вясёлкі”.