Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

12.09.2019г. Экскурсія-падарожжа “Спадчына малой радзімы”


Да Дня еўрапейскага наследдзя ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла экскурсія-падарожжа “Спадчына малой радзімы”. Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй архітэктурных помнікаў малой радзімы. Наведалі фотавыставу, якая прысвечана Малабераставіцкай царкве і касцелу.