Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

01.10.2019г. Літаратурна-музыкальная кампазіцыя, прысвечаная Дню пажылога чалавека


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”, прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная Дню пажылога чалавека. 



У цёплай добразычлівай атмасферы людзі сталага ўзросту прымалі шчырыя віншаванні і цёплыя словы падзякі, дзяліліся самымі яркімі момантамі са свайго жыцця. На працягу мерапрыемства гучалі любімыя ўсімі песні, якія прысутныя з задавальненнем падпявалі. Цікава прайшоў конкурс “Мудрае слова”, дзе прапаноўвалася ўспомніць усе прыказкі і прымаўкі пра маладосць і старасць. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы.