Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

02.10.2019г. Віншавальная сустрэча “Мудрай старасці паклон”

Бібліятэкар філіяла “Макараўская сельская бібліятэка” прыняў удзел у віншавальнай сустрэчы « Мудрай старасці паклон », якая адбылася у доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў . У цёплай і добразычлівай атмасферы людзі сталага ўзросту прымалі шчырыя віншаванні, цёплыя словы падзякі і найлепшыя пажаданні.