Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

10.10.2019г. Інфармацыйная гадзіна “Міфы і факты пра наркотыкі”


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Міфы і факты пра наркотыкі”. Бібліятэкар распавяла падлеткам, што наркаманія - страшная хвароба, а не вясёлае баўленне часу. Неабходна памятаць - з першага прыёму наркотыкі пачынаюць кіраваць чалавекам, не даюць яму думаць самому за сябе, штурхаюць людзей на злачынствы. Разам абмеркавалі як супрацьстаяць тым, хто прапануе паспрабаваць псіхаактыўныя рэчывы.