Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

10.10.2019г. Пазнавальная гадзіна “Сцежкамі запаведнага краю”


У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” з мэтай экалагічнага выхавання прайшла пазнавальная гадзіна “Сцежкамі запаведнага краю”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй утварэння запаведніка - Белавежская пушча, адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі вершы, паведамленні аб жыхарах пушчы.