06.11.2019г. Літаратурна - музычны час «Няма лепшага спадарожніка, чым памяць» -

6 лістапада напярэдані Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі работнікі філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» сумесна з работнікамі філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы і аг. Канюхі наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і адзінокіх аг.Алекшыцы, дзе правялі літаратурна-музычны час «Няма лепшага спадарожніка, чым памяць». Бібліятэкары расказалі пра гістарычныя падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Да распаду СССР ён лічыўся адным з самых значных у годзе, «чырвоным днём календара». Гэта свята па-ранейшаму працягваюць адзначаць у Беларусі 7 лістапада. Акунуцца ў настальгію дапамагла тэматычная выстава - напамін "1917 - наша агульная гісторыя», а зарад бадзёрасці і добрага настрою прыпаднеслі ўдзельнікі канцэрта.