09.11.2019г. «STOP! SPICE! Не стань яго ахвярай!”

У філіяле “ Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей малодшага школьнага і сярэдняга ўзросту была праведзена бяседа-перасцярога “STOP! SPICE! Не стань яго ахвярай!” Прысутным была даведзена інфармацыя аб тым, што такое СПАЙС, чым ён небяспечны для чалавека, якія прызнакі яго ўжывання. Дзецям былі раздадзены буклеты-памяткі, каб атрыманымі ведамі падзяліцца ў хаце з бацькамі. Перасцярога, вядома, бывае не лішняй.