Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

15.11.2019г. Гутарка “Пра шкоду курэння”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гутарка “Пра шкоду курэння”, прысвечаная Міжнароднаму дню адмовы ад курэння. Пагаварылі пра шкоду курэння, якую шкоду ён наносіць здароўю чалавека. Прысутныя даведаліся аб тым, што чалавек, які курыць прыносіць шкоду не толькі сабе, але і людзям, якія знаходзяцца побач.