22.11.2019г. Прававая гульня “Усе мы розныя, усе мы роўныя”


Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла прававую гульню “Усе мы розныя, усе мы роўныя”. У гульнявой форме бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з Канвенцыяй аб правах дзіцяці. А затым згадалі казкі ў якіх парушаны правы герояў.