Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

22.11.2019г. Урок дабрыні “Мой любімы і верны сябар”


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка” прайшоў урок дабрыні “Мой любімы і верны сябар”, прысвечаны Сусветнаму дню хатніх жывел. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй ўзнікнення гэтага свята. Пазнаёміла са сваім хатнім "улюблямцам" і распавяла як трэба даглядаць за ім. Далей дзеці з вялікім задавальненнем расказвалі аб сваіх хатніх пітомцах. Затым па чарзе дзеці чыталі і абмяркоўвалі апавяданне Алены Багданавай “Маркіза” і Рыгора Осцера “Кацяня па імені Гаў”. Таксама дзеці прынялі актыўны ўдзел у разгадванні загадак аб хатніх жывелах. Падводзячы вынікі сустрэчы, дзеці зрабілі выснову, калі ты ўзяў на сябе адказнасць клапаціцца і даглядаць, выхоўваць і сябраваць са сваім хатнім пітомцам, то гэта назаўжды - на ўсё жыццё. Ты прыручыў яго! Ты за яго ў адказе!