27.11.2019г. Кіналекторый “Кіно на ўсе часы”


У філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў кіналекторый “Кіно на ўсе часы” для людзей сталага ўзроста, у рамках мэтавай праграмы “Бібліятэка –старэйшаму пакаленню”. На сустрэчы чытачы і госці бібліятэкі пазнаёміліся з тэматычнай выставай “С дыханьем книг рождается кино”, даведаліся пра цікавыя факты з гісторыі ўтварэння кінаматографа, убачылі ўрыўкі з савецкіх фільмаў. Бібліятэкары правялі віктарыну “Старые, добрые фильмы”. Цікава і весела прайшла гульня “Крылатыя фразы і выразы з айчынных кінастужак”, для ўсіх прысутных прачытала гумарэску Таіса Пузевіч. На працягу вечара гучалі песні са знаёмых кінастужак пад акампанемент дырэктара філіала па КДД аг.Алекшыцы Уладзіміра Макара.