Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

27.11.2019г. Дыскусія "Дурман трава ці абманутыя лёсы"


У філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" адбылася дыскусія "Дурман трава ці абманутыя лёсы". Падчас гутаркі моладзь пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення наркотыкаў. Даведаліся што нашыя продкі сілкаваліся насеннем канопляў, лячыліся ёю, шылі з яе адзежу. Наркаманія - адно з самых страшных з'яў нашай сучаснасці. З кожным днём усё больш людзей, асабліва моладзі, трапляюць у палон наркотыкаў. Бібліятэкар па дадзенай тэме падрыхтавала памяткі, буклеты, лістоўкі: "Наркаманія. Бітва працягваецца", "Аднойчы прыняўшы наркотык - зрабі правільны выбар", "Наркотыкі? Не, не мая тэма!", "Наркотыкі. Міфы і факты"

.