29.11.2019г. Конкурс сняжынак “Карункі зімы”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў конкурс сняжынак “Карункі зімы”. Прысутным былі прапанаваны кароткія звесткі аб адным з відаў народнай дэкаратыўна – прыкладной творчасці: выцінанцы – выразанні ажурных узораў з паперы. Дзеці даведаліся адкуль з’яўляюцца прыгожыя ўзоры на шкле і чаму падаюць, непадобныя адна на адну, сняжынкі. Маленькія майстры з задавальненнем стваралі свае цудоўныя выцінанкі – сняжынкі, а самыя лепшыя работы ўпрыгожаць бібліятэку на навагоднія святы!