Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

29.11.2019г. Гутарка “Прыгожае сваімі рукамі”

У рамках праграмы для людзей сталага ўзросту “Дай сэрца твайго крануцца” у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гутарка “Прыгожае сваімі рукамі”. Жанчыны расказалі пра свае захапленні. Непаўторныя рэчы, створаныя сваімі рукамі, нясуць у сябе добрую энергетыку. Бібліятэкар расказала прысутным пра цікавыя перыядычныя выданні, у якіх можна знайсці шмат ідэй і парад.