Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

5.11.2019г. Урок інфармацыйнай культуры "Гэтыя кнігі ведаюць усё"


У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў урок інфармацыйнай культуры "Гэтыя кнігі ведаюць усё". Дзеці даведаліся, што даведачная і навукова-пазнавальная літаратура - гэта кнігі па розных галінах ведаў, надрукаваныя ў даступнай і зразумелай для іх узросту форме. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у пошуку адказаў на заданыя пытанні і абмеркоўвалі іх.