Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

29.10.2019г. Віктарына “Жывёлы лесу, лугу, вадаёмаў”


Бібліятэкар філіяла «Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пралеска” віктарыну “Жывёлы лесу, лугу, вадаёмаў”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны аб жыцці раслін і жывёл, аб правілах паводзін у прыродзе. Удзельнікі даведаліся шмат цікавых фактаў пра дзікіх жывёл, хатніх жывёл і птушак свету.