26.10.2019г. Урок інфармацыйнай культуры “Перыядычныя выданні для дзяцей”


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Перыядычныя выданні для дзяцей”. Бібліятэкар расказала прысутным, што такое перыядычныя выданні, чым яны адрозніваюцца ад кніг, наколькі разнастайны свет дзіцячай перыёдыкі. Расказала што з газет і часопісаў мы можам даведацца аб гістарычных адкрыццях і фактах, розных падзеях у жыцці грамадства, цікавыя рэчы пра жывёльны і раслінны свет. Дзеці расказалі, якія перыядычныя выданні яны выпісваюць дома.