Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

28.10.2019г. Дыспут “Наркаманія: тупік ці здароўе?”


У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў дыспут “Наркаманія: тупік ці здароўе?”. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны: пытанні для абмеркавання; сапраўдныя і памылковыя сцвярджэнні аб шкодзе і карысці ўжывання наркотыкаў. Вучні не саромеліся выказваць свае думкі, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні праблемы наркаманіі сярод падлеткаў, з задавальненнем састаўлялі часткі пасловіц. Падводзячы вынік сустрэчы, вучні паведамілі, што наркотыкам няма месца сярод іх!