03.12.2019г. Інфармацыйны ролік “Простыя правілы супраць СНІДу”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” стала традыцыяй праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню прафілактыкі СНІД. Галоўная мэта мерапрыемстваў - фарміраванне пераканання ў неабходнасці захавання здаровага ладу жыцця з мэтай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі. У гэты дзень вучні старэйшых класаў даведаліся пра паходжанне віруса імунадэфіцыту чалавека, пра спосабы яго перадачы, як працякае хвароба, спосабах абароны.
Праглядзелі інфармацыйны ролік “Простыя правілы супраць СНІДу”, з якога даведаліся, што распаўсюджванне СНІДу з'яўляецца праблемай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай бяспекі сусветнай супольнасці, якая можа закрануць любога чалавека.