03.12.2019г. Акцыя "Кніга на дом"

Да Міжнароднага дня інвалідаў Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка правяла акцыю “Кніга на дом” - абслугоўванне інвалідаў і ветэранаў працы кнігамі і перыядычнымі выданнямі. Былі прадстаўлены кнігі па краязнаўстве, гістарычная проза і мастацкая літаратура. Шчырая падзяка і цёплы прыём сталі для бібліятэкараў лепшай узнагародай за праведзеную працу.