Да Дня інвалідаў Беларусі бібліятэкары філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правялі дабрачынную акцыю “Дом з кнігай – дом без адзіноты”. У рамках акцыі наведалі чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі з пажаданнямі здароўя, дабрабыту і бадзёрага настрою. Прапанавалі ім мастацкую літаратуру, аўтараў якіх яны больш за ўсё любяць чытаць.