Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

19.12.2019г. Час дабрыні “Дабро прыносіць людзям радасць”

Пад Новы год сустрэліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Ладачкі” на чарговым пасяджэнні “Дабро прыносіць людзям радасць” у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”. Бібліятэкар падрыхтавала для прысутных вясёлыя конкурсы, жарты, загадкі. Парадаваліся ўдзельнікі лірычным песням і салодкім цукеркам. Затым бібліятэкар павіншавала ўсіх з ныдыходзячымі святамі. Было прыемна пачуць словы падзякі, бачыць усмешкі на тварах людзей.