Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

19.12.2019г. Навагодняе падарожжа “Новы год крочыць па планеце”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбылося навагодняе падарожжа “Новы год крочыць па планеце” для выхаванцаў дзіцячага садка. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі ажыццявілі завочнае падарожжа па краінах свету і пазнаёміліся з традыцыйнымі звычаямі святкавання Новага года, чыталі вершы аб надыходзячым свяце, адгадвалі загадкі. Дзецям было цікава даведацца: як завуць Дзеда Мароза ў іншых краінах, дзе жыве наш беларускі Дзед Мароз і ў чым яго адрозненне ад іншых? У завяршэнні сустрэчы дзеці атрымалі салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза, якія ён пакінуў пад святочнай елкай.