Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

24.12.2019г. Гадзіна казкі "Гэта казачныя Каляды"

24 студзеня бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла на чарговай сустрэчы аматарскага аб'яднання «Чамучкі» гадзіну казкі «Гэта казачные Каляды». У час мерапрыемства кожны з удзельнікаў пабываў у ролі казачных калядных персанажаў Дзеда Мароза і Снягуркі. У завяршэнні сустрэчы бібліятэкар прачытала сваім маленькім слухачам вершы з кнігі «Падарунак ад Дзеда Мароза».