20.12.2019г. Навагодняе падарожжа "Мір у чаканні цудаў"


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло навагодняе падарожжа “Мір у чаканні цудаў”. Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў з гісторыяй самага чароўнага свята - Новага года, з разнастайнасцю навагодніх традыцый і прадставілі кніжную выставу “Зімы цудоўныя матывы”. Жадаючыя змаглі праявіць фантазію ў вырабе прыгожых ўпрыгажэнняў на вокна. Дзеці разам з бібліятэкарам чыталі казкі “Марозка”, “Рукавічка”. Выразна чыталі вершы “Каляднай зорачкі узор”, “Зімовы ясны дзень”, “Ляцяць сняжынкі” з кнігі Васіля Жуковіча “Свет дзівосны”. У святочнай сяброўскай атмасферы прайшла гульнявая праграма “Зімовае дыханне”. Дзеці ўспомнілі прыказкі пра зіму, адгадвалі загадкі, адказалі на пытанні вясёлай навагодняй віктарыны, прыбіралі ёлку. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія пачастункі.