27.12.2019г. Вечар адпачынку “Песні нашай маладосці”


27 снежня ў філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” ў рамках пасяджэння аматарскага аб’яднання для людзей сталага ўзросту “Сустрэча” прайшоў вечар адпачынку “Песні нашай маладосці”. У ходзе мерапрыемства прысутных чакала сустрэча з Дзедам Марозам. Пад час якой удзельнікі чыталі вершы, перапрануўшыся ў дзяцей з дзіцячага садка “Слюняўчык”, адгадвалі загадкі, ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах “Мышкін пачастунак”, “Мышка грошыкі згубіла”, “Мышкіны гаданні”, “Адгадай, чый фант”, “Дзякуй, Свінка!” дзе ў цёплай навагодняй абстаноўцы за кубкам духмянай гарбаты удзельнікі мерапрыемства дзякавалі мінулы год і ўспаміналі ўсё добрае, што з імі здарылася у 2019 годзе.
Каб сустрэча атрымалася больш загадкавая і чароўная галоўны навагодні герой Дзед Мароз прапанаваў выканаць заданне – спець песню альбо частушкі і за гэта атрымаць падарунак. Настрой у гэты пераднавагодні вечар у прысутных на нашым мерапрыемстве сапраўды быў святочным!