27.12.2019 г. Літаратурна-музычнае шоу “Зімовая казка”

Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасілі ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” на літаратурна-музычнае шоу “Зімовая казка”. Казачныя героі дзед Мароз і Снягурка завіталі на свята, забаўлялі гасцей гульнямі, конкурсамі, імправізацыямі, вадзілі карагод, ахвотна ўзнагароджвалі самых смелых і актыўных. Маладыя людзі ў яркіх карнавальных касцюмах падрыхтавалі выдатнае казачае прадстаўленне, за што былі ўзнагароджаны святочнымі сувенірамі і салодкімі падарункамі. Удзельнікі клуба з радасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, спявалі песні, расказвалі вершы. У завяршэнні імпрэзы бібліятэкары павіншавалі ўсіх прысутных з надыходзячым новым 2020-м годам, пажадалі добрага здароўя, цудоўнага настрою і  ўручылі ўсім наведвальнікам клуба навагоднія падарункі.