Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

10.01.2020г. Пасяджэнне (аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”)

Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі калядныя вячоркі “Новый год и Рождество – волшебство и колдовство”. Вядучыя правялі кароткі экскурс у гісторыю свята, нагадалі асноўныя праваслаўныя каноны святкавання Божага Нараджэння, прывялі прыклады сямейных традыцый і звычаяў.  Жанчыны актыўна ўдзельнічалі ў вясёлай хвілінцы “Навагоднія прадказанні”, у гульнях “Сімвалы Новага года” і “Што ў чорнай скрынцы?”, у конкурсах “Пад бой курантаў” і “Бюджэтны варыянт ёлкі”. Сустрэча прайшла ў цёплай, утульнай абстаноўцы за кубкам духмянага чаю і пакінула аб сабе добры, святочны настрой!