У рамках бераставіцкіх “Зімовых сямейных вечароў
каля Ёлкі” супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі музычна-забаўляльную
праграму “Навагодні бум”. Казачныя героі дзед Мароз і Снягурка, Кікімара “Кікі”
і Баба-Яга, кот Базыліо і ліса Аліса завіталі на Ратушную плошчу ў Вялікай
Бераставіцы, забаўлялі дзяцей і дарослых гульнямі, вясёлымі конкурсамі,
загадкамі, імправізацыямі, вадзілі карагод вакол прыгожай навагодняй Ёлкі. Звонкі
смех, моцныя эмоцыі, шчаслівыя ад захаплення вочы дзяцей - лепшая ўзнагарода
для арганізатараў забавы. Казачае прадстаўленне прайшло ў атмасферы свята і
чараўніцтва.