16.01.2020г. Гістарычная гадзіна “Археалагічны помнік XIV – XVI стагоддзяў – вёска Клепачы”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гістарычная гадзіна “Археалагічны помнік XIV – XVI стагоддзяў – вёска Клепачы”. Бібліятэкары падрыхтавалі паведамленні: з гісторыі ўзнікнення вёскі Клепачы; аб могільніку ў пісьмовых крыніцах; аб даследаванні і ахове археалагічнага помніка “Могільнік у вёсцы Клепачы”. Прысутным была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя.