Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

15.01.2021г. Калядкі "І стала слова целам..."- да Ражства Хрыстова

 Студзеньскае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, які працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага, было прысвечана святу Ражства Хрыстова і калядкам. Бібліятэкары падрыхтавалі сваім гасцям святочную праграму з шэрагам конкурсаў і розыгрышаў. Маладыя людзі падчас іпрэзы шмат цікавага даведаліся аб беларускай Калядзе і пазнаёміліся з каляднымі традыцыямі і абрадамі, актыўна і з задавальненнем удзельнічалі ў жартоўнай каляднай варажбе, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, спявалі калядныя песні.