17.01.2020г. Экавіктарына “Чароўная аптэка”

Бібліятэкар філіяла «Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пралеска” экавіктарыну “Чароўная аптэка”. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны пра лекавыя расліны, якія растуць навокал і якую карысць яны прыносяць нашаму здароўю. Затым прысутныя маглі пазнаёміцца з кнігамі аб лекавых раслінах Беларусі.