Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

18.01.2020г. Сумесныя чытанні-разважанні “Беларуская казка – розуму падказка”

У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшлі сумесныя чытанні-разважанні “Беларуская казка – розуму падказка” з дзецьмі малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, у рамках акцыі “Чытаем разам”. Падчас сумесных чытанняў прысутныя разважалі аб прачытаным, абмяркоўвалі галоўную думку, якая заложана ў творы.