24.01.2020г. Бліц-інфармацыя “Гісторыя навукі ў асобах”


Бліц-інфармацыя “Гісторыя навукі ў асобах”, якую супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі для сваіх наведвальнікаў, была прысвечана Дню беларускай навукі. Бібліятэкар коратка пазнаёмілі прысутных  з гісторыяй заснавання свята, расказала аб вучоных, ураджэнцах Беларусі, асобую ўвагу звярнула на даведнік “Людзі навукі з Бераставіччыны”, які падрыхтавалі і выпусцілі супрацоўнікі бібліятэкі ў 2017 годзе. Удзельнікі інфармацыйнага мерапрыемства даведаліся аб тым, што ўсяго ў даведніку змешчаны артыкулы аб 35 навукоўцах, чые карані пачыналіся на бераставіцкай зямлі. Некаторыя з іх вызначыліся навуковымі дасягненнямі ў нядаўнія часы.