Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

24.01.2020г. Жаночы дыялог “З дабрынёй у сэрцы” (пасяджэнне аматарскага аб’яднання для дарослых “ДИВО”)


У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў жаночы дыялог “З дабрынёй у сэрцы” (студзеньскае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для дарослых “ДИВО”), на які быў запрошаны мастацкі кіраўнік філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пагранічны Раброў Яўген. Сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы за кубкам духмянай гарбаты і з прыемнай "жывой" музыкай.