Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

06.02.2020г. Урок па асновах інфармацыйнай культуры “Выбар кніг у бібліятэцы. Алфавітны каталог”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок па асновах  інфармацыйнай культуры “Выбар кніг у бібліятэцы. Алфавітны каталог”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з каталогамі і картатэкамі бібліятэкі і навучыла самастойнаму пошуку літаратуры па алфавітным каталозе. На практычных занятках неабходна было ўсталяваць наяўнасць у бібліятэцы кнігі і знайсці матэрыял на зададзеную тэму ў энцыклапедыях.