21.02.2020г. Гучныя чытанні " Твае першыя кніжкі"

       21 лютага для дзяцей дзіцячага садка бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла гучныя чытанні “Твае першыя кніжкі” (у рамках Міжнароднага дня роднай мовы). Дзеці з цікавасцю паслухалі казкі на беларускай мове: “Дамок”, “Вол і асёл”, “Коцік, пеўнік і ліса”. Пасля гэтага, з задавальненнем адказвалі на пытанні па прачытаным тэксце. Казкі прымусілі задумацца ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, таму што літаратурныя творы, а тым больш казкі, ствараюцца для таго, каб ацэньваць учынкі герояў і вучыцца на іх памылках.