29 студзеня бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла для школьнікаў 6 класа інфармацыйны кур’ер "У імя памяці пра нявінна загінуўшых», прысвечаны Міжнароднаму Дню памяці ахвяраў Халакосту. У час мерапрыемства школьнікі даведаліся аб тым,што азначае слова Халакост, калі і чаму ўпершыню гэты тэрмін быў выкарыстаны вязнем Асвенцыма і Бухенвальда Элі Візель. Напрыканцы мерапрыемства падлеткі зачыталі ўрыўкі з успамінаў відавочцаў Асвенцыма.