03.03.2020г. Судовае пасяджэнне " каб не здарылася бяды!"

У філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня барацьбы з наркаманіяй прайшло судовае пасяджэнне “Каб не здарылася бяды!”. Падчас мерапрыемства школьнікі пабывалі ў ролі суддзі, адваката, пракурора, пацярпелага. Дзеці даведаліся, як чалавек становіцца наркаманам, аб наступствах наркаманіі. Прачыталі аб дапушчальным прымяненні наркотыкаў у медыцыне.У канцы пасяджэння быў вынесены вердыкт : “Моладзь супраць наркотыкаў!”