Асаблівая роля ў захаванні і ўмацаванні высакароднай памяці аб гераічным мінулым належыць кнігам, у якіх увекавечаны подзвіг народа. У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічае выстава-памяць “Пісьменнікі аб вайне”. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, распавядаюць пра беззапаветны гераізм, пра подзвігі, учыненыя нашымі людзьмі ў імя Радзімы і дзеля абароны ўсяго таго, што нам дорага і свята. Мастацкія творы пра вайну захоўваюць думкі і пачуцці тых, хто змагаўся за мірнае жыццё людзей. Разам з імі мы праходзім цяжкасці і пазбаўлення вайны, сумуем аб загінуўшых, здзяйсняем подзвігі і марым аб мірным часе.