На пляцоўцы каля філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Алекшыцы прайшла гульнёва – забаўляльная праграма .
Бібліятэкар разам з
загадчыкам філіяла падрыхтавалі для ўдзельнікаў цікавую гульнёвую праграму з
музычным суправаджэннем, дзе дзеці змаглі весела правесці свой вольны час:танцавалі пад знаёмыя мелодыі, прынялі ўдзел у цікавай віктарыне “ Лета з кніжкай
у руках”, з задавальненнем паўдзельнічалі
ў падвіжных гульнях з паветраным шарыкам, праспявалі песенкі пра лета… А дапамагалі ім у гэтым дарослыя, якія прыйшлі разам
адпачыць. За актыўны ўдзел у мерапрыемстве госці атрымалі салодкія пачастункі.