20.06.2020г. Творчая гульня-пошук “Кніжны лабірынт”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася творчая гульня-пошук “Кніжны лабірынт”. На працягу ўсяго падарожжа па “кніжным лабірынце” удзельнікі спраўляліся з разнастайнымі заданнямі, праявілі  эрудыцыю, дасціпнасць, знаходлівасць у конкурсах “Лічбы ў літаратуры”, “Бюро знаходак”, “Вершы пішу сам”, “Казачны вінегрэт”, “Вар'яцкае чаяванне”, “Зашыфраваныя выказванні” і інш. 

Усе дзеці змаглі праявіць свае здольнасці: Кожны з іх здолеў праявіць свае здольнасці:  знаходзілі неабходныя кніжкі на стэлажах,  разгадвалі загадкі, хутка пераключаліся з аднаго задання на другое. На прыканцы мерапрыемства   дзеці ўзялі дадому кнігі, каб перачытаць і ўспомніць адказы на пытанні, якія вызвалі ў іх цяжкасці падчас гульні.