У філіяле “Пагранічная сельская
бібліятэка” з 22 па 24 чэрвеня была праведзена кніжная выстава “Голасам сэрца”,
прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння Пятра Усцінавіча Броўкі. Без яго творчасці складана ўявіць
сабе як беларускую паэзію, так і гісторыю беларускай культуры ХХ стагоддзя. У
савецкія часы ён быў шырокапрызнаным паэтам— яму былі прысвоены званні
народнага паэта Беларусі і заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР. Яго
творчасць прасякнута ўроўнай ступені як ідэалогіяй, так і лірыкай.