22.06.2020г. Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца День памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Бібліятэкар філіяла “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” прыняла ўдзел у мерапрыемстве па ўскладанню кветак ля помнікаў Перамогі, што знаходзяцца на тэрыторыі РСУП “ Алекшыцы”. Для наведвальнікаў бібліятэкі ў гэты дзень прайшоў агляд ваеннай прозы “ Трагічная праўда вайны”. Бібліятэкар пазнаёміла сваіх чытачоў з кніжнай выставай “ Подвигу жить века” , прысвечанай 75 – годдзю Вялікай Перамогі і расказала пра творы беларускіх пісьменнікаў: Івана Шамякіна, Алеся Савіцкага, Сяргея Трахімёнка, якія ярка раскрываюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Параіла прачытаць іх тым , хто яшчэ не чытаў.