04.08.2020г. Краязнаўчае падарожжа “Чытаем разам творы пісьменнікаў-землякоў”


Для ўдзельнікаў аздараўленчага лагера ў маляўнічай мясцовасці з кругласутачным знаходжаннем “Краязнаўцы” адбылося краязнаўчае падарожжа “Чытаем разам творы пісьменнікаў-землякоў”, прысвечанае Году малой радзімы. У выкананні дзяцей прагучалі шчырыя і пранікнёныя вершы Івана Леткі, Галіны Румак, Васілісы Пазнуховай, Святланы Пракопік, Сяргея Габрусевіча, прысвечаныя роднаму краю.