04.08.2020г. Прававая бліц-інфармацыя “Выбары 2020”

Напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага правялі прававую бліц-інфармацыю “Выбары 2020”. Бібліёграф напомніла наведвальнікам аб тым, што  ў нядзелю, 9 жніўня, у Беларусі адбудуцца выбары прэзідэнта. Але з 4 жніўня па 8 жніўня закон дазваляе выбаршчыкам прагаласаваць датэрмінова, і галасаванне праходзіць на тых жа ўчастках, што і ў асноўны дзень. Чытачоў пазнаёмілі з інфармацыяй, змешчанай на кніжна-інфармацыйнай выставе “Насустрач выбарам”.