Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей патрыятычны ўрок “Якая яна, наша Беларусь?”. Юныя чытачы пазнаёміліся з гісторыяй роднага края, культурай, традыцыямі і звычаямі нашага народа. Мэта мерапрыемства – выхаваць пачуццё гонару за славутае мінулае сваіх землякоў, з павагай ставіцца да сваіх каранёў.