Канстанцін Іванавіч Тарасаў (10 кастрычніка 1940 года — 20 сакавіка 2010 года) - савецкі і беларускі пісьменнік, журналіст, эсэіст і публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў СССР. Нарадзіўся ў Менску ў сям'і служачага. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. Працаваў майстрам на шклозаводзе, рэдактарам, журналістам і змяніў яшчэ некалькі прафесій. У канцы XX стагоддзя заснаваў выдавецтва «Лекцыя». Пісаў на рускай і беларускай мовах. Асноўныя жанры — гістарачны і прыгодніцкі раманы. Першы твор аўтара ўбачыў свет у 1976 годзе — гэта была аповесць «Следственный эксперимент». Найбольш знакамітыя творы аўтара — раманы «Пагоня на Грунвальд», за які ён атрымаў прэмію Міністэрства абароны СССР, «Тры жыццi княгiнi Рагнеды», зборнік гістарычна-літаратурных эсэ «Памяць аб легендах».